Прадстаўнікі рускай і нямецкай армій разбілі ваенна-палявыя лагеры. Камандзіры навучалі маладых байцоў навыкам вядзення далёкага бою і штыкавай атацы. Сёстры міласэрнасці запасіліся лекамі для аказання першай медыцынскай дапамогі. Салдаты ў поўным вайсковым рыштунку з арыгінальнай зброяй, ды і іншыя тагачасныя военна-бытавыя рэчы, прываблялі гледачоў.

27 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры (у асяроддзі арыгінальных помнікаў драўлянага дойлідства беларускай вёсцы канца ХIХ — пачатку ХХ ст.) праходзіла рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны. В рамках мерапрыемства адбылася таксама прэзентацыя кнігі доктара гістарычных навук Аляксандра Самовіча «Незабытыя героі. Лёсы і подзвігі».

У аснову сцэнарыя леглі падзеі 1916 года (з 4 чэрвеня па 13 жніўня), калі рускія войскі спрабавалі прарваць абарону нямецкіх часцей пад Баранавічамі. У гісторыю гэтая аперацыя ўвайшла пад назвай «Брусілаўскі прарыў». Тады войскі рускага Паўднёва-Заходняга фронту перайшлі ў рашучы наступ, здолеўшы адкінуць германцаў у глыбіню да 70 км. Дарэчы, у Рускай імператарскай арміі мелася больш за 200 падраздзяленняў беларускага склада. Сярод іх — лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк, 54-ы пяхотны Мінскі полк, Маладзечанскі, Кобрынскі, Лясны, Бабруйскі, Лідскі палкі. Вядомыя беларусы ўдзельнічалі ў вайне. Сярод іх знакамітые беларускія пісьменнікі і паэты: Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі —узнагароджаны 2 медалямі за адвагу.

Першая сусветная вайна перавярнула жыццё мільёнаў людзей, згубіла 4 імперыі, у тым ліку і Расійскую. Гэта адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Падчас яе загінула больш за 1 мільён нашых суайчыннікаў, амаль 2 мільёны беларусаў сталі бежанцамі, больш за 1 мільён былі прызваны ў войска, тысячы нашых вёсак і мястэчак былі зруйнаваныя.
Арганізатарамі рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны ў Строчыцах з’явіліся—супрацоўнікі музея, культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» пры падтрымцы гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».
Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ
Фота автора
