“Вайна і людзі” – пад такой назвай 11 сакавіка ў Пастаўскім раённым краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё фотовыставы, прысвечанай Першай сусветнай вайне. Яе экспазіцыю склалі дзясяткі фатаграфій з калекцыі аднаго з самых аўтарытэтных беларускіх даследчыкаў тых падзей — Уладзіміра Багданава. Ён расказаў пра сваю ўнушальную калекцыю арыгінальных паштовак стогадовай даўнасці, пра работу над кнігамі “Битва у Нарочи, 1916” і “Первая мировая война”, прысвечаную воінскім пахаванням на тэрыторыі Беларуси (падрыхтавана ў суаўтарстве з даследчыкам в Вілейкі Андрэем Каркотка па замове Міністэрства абароны). Дарэчы, падчас адкрыцця выставы быў упершыню прэзентаваны другі том гэтага выдання. У яго ўвайшла інфармацыя па Брэсцкай і Віцебскай абласцям, у тым ліку па Пастаўскім раёне, дзе паспартызаваны больш за 30 могілак Першай сусветнай — на сення гэта самая вялікая лічба сярод районаў рэспублікі. Таксама Уладзімір Багданаў распавёў пра сваю маштабную даследчыцкую дзейнасць і адказаў на на ўсе пытанні прысутных у зале.
На мерапрыемства, падрыхтаванае дырэктарам музея Таццянай Гарошкай, прыехала шмат людзей, зацікаўленых тэмай Вялікай вайны. Сярод іх — мясцовыя краязнаўцы Ігар Пракаповіч і Аляксандр Кузняцоў, даследчык з Мінска Валерый Міцкевіч, старшыня праўлення дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны “Крокі” Андрэй Аралін, дырэктар Мядзельскага філіяла фонду “Крокі” Святаслаў Гаўрыс, намеснік кіраўніка Нацыянальнага парку “Нарачанскі” Валерый Люштык, актывісты пастаўскага валанцёрскага руху “Заходні рубеж” Андрэй Мацур, Павел Курто, Сяргей Казура, Дзмітрый Жураў і іншыя. Амаль усе яны выступілі перад аўдыторыяй і расказалі пра свой унёсак у даследаванне тэмы Першай сусветнай. Прагучаў і цікавы аповед госця з Мінска Міхаіла Яфрэменка, які расказаў пра лёс першага мужа сваёй бабулі — капітана Леанарда Рэута (ён служыў у рускай імператарскай армі і пахаваны на Пастаўшчыне).
Завяршылася мерапрыемства на гарадскіх могілках каля вёскі Макараўшчына, дзе ўдзельнікі сустрэчы ўсклалі кветкі на месцы перапахавання салдат Рускай імператарскай арміі. Там ужо пачаліся работы над стварэннем мемарыяльнага помніка ахвярам той вайны.





















